Нарвежскі лыжнік Ёханэс Клэба стаў 10‑разовым алімпійскім чэмпіёнам
Сёння разам з Эйнарам Хедэгартам ён стаў пераможцам у камандным спрынце на Алімпіядзе-2026 у Італіі.
Фота: Tom Weller/Getty Images
Цяпер у актыве ў Клэба пяць асабістых залатых медалёў і пяць узнагарод, заваяваных у камандных дысцыплінах.
Акрамя золата ў камандным спрынце, на Алімпіядзе-2026 Клэба выйграў вышэйшую ўзнагароду ў скіатлоне, асабістым спрынце, гонцы з паасобнага старту і эстафеце. У суботу на Алімпіядзе пройдзе гонка на 50 км.
Раней рэкардсменамі Зімовай Алімпіяды па залатых медалях лічыліся нарвежскія лыжнікі Марыт Б'ерген, Б'ёрн Дэлі і біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален. У іх было па восем залатых медалёў, але яны ўсе завяршылі кар'еру.
Чытайце таксама:
Ганна Гуськова прабілася ў фінал спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы
Марыя Шканава заняла 43‑е месца ў слаламе на Алімпіядзе
Таблічку Украіны на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў несла расіянка
Футбольны трэнер Юрген Клоп званіў у званочак на біятлоннай трасе на Алімпіядзе
Марына Зуева выступіць на Алімпіядзе ў канькабежным мас-старце