БЕЛ Ł РУС

Ніводная з беларускіх фрыстайлістак не прабілася ў фінал спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы ў першай кваліфікацыі

18.02.2026 / 12:41

Nashaniva.com

Сёння на Алімпіядзе ў Італіі разыгрываюцца медалі ў лыжнай акрабатыцы ў фрыстайле.

Фота НАК

Кваліфікацыя павінна была прайсці ўчора, але была адмененая праз снегапад. Каб трапіць у фінал, трэба ўвайсці ў шасцёрку найлепшых у адной з кваліфікацый.

Ганна Гуськова ў першай кваліфікацыі паказала сёмы вынік з 88,29 баламі. Анастасія Андрыянава — 15‑я (74,02), Ганна Дзяруга — 20‑я (58,9 бала).

Першае месца ў кваліфікацыі ў канадкі Марыён Тэно (108,61), аўстралійка Дэніэль Скот — другая (99,59). Трэцяе месца ў кітаянкі Ксю Шаа (90,22). 

Яшчэ шэсць фіналістак будуць з другой кваліфікацыі, пачатак а 12:45.

Фінал з 12 удзельніцамі пройдзе а 15‑й па мінскім часе.

Беларусы бралі медалі ў фрыстайле на кожнай Алімпіядзе пачынаючы з 1998 года. Ганна Гуськова заваявала золата на Алімпіядзе-2018 і срэбра на Алімпіядзе-2022.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула