БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі

18.02.2026 / 11:59

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская вітала ўвядзенне прэзідэнтам Украіны персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэта правільнае і своечасовае рашэнне Украіны. І я дзякую прэзідэнту Зяленскаму за прынцыповую пазіцыю. Лукашэнка не з’яўляецца легітымным кіраўніком: ён незаконна захапіў уладу і служыць інтарэсам Расіі, а не беларускаму народу. Беларускі народ стаў закладнікам двух дыктатараў.

Уведзеныя Украінай санкцыі — гэта санкцыі супраць дыктатара асабіста. Ён дапамагае Расіі ў злачыннай вайне, вырабляе зброю і, безумоўна, павінен панесці за гэта адказнасць згодна з міжнародным правам. Гэта таксама выразнае пасланне тым, хто атачае Лукашэнку: дапамагаючы яму, вы становіцеся саўдзельнікамі злачынстваў. Беспакаранасць — тое, што ўзмацняе дыктатараў. І сёння Украіна паказала, што беспакаранасці быць не павінна.

Вайна павінна быць спыненая, а мір і справядлівасць — адноўленыя», — напісала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула