БЕЛ Ł РУС

Марына Зуева выступіць на Алімпіядзе ў канькабежным мас-старце

17.02.2026 / 23:33

Nashaniva.com

Беларуская канькабежка Марына Зуева атрымала афіцыйнае запрашэнне да ўдзелу ў мас-старце на Алімпіядзе-2026 у Італіі, паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.

Марына Зуева

Па выніках розыгрышу сёлетняга Кубка свету Марына Зуева не заваявала прамую алімпійскую ліцэнзію ў гэтым відзе праграмы. Пуцёўкі атрымалі 24 найлепшыя дзяўчыны ў заліку мас-стартаў, а Зуева была толькі 29‑й і патрапіла ў спіс рэзервістаў.

Тым не менш, 17 лютага арганізатары пацвердзілі ўдзел беларускі ў гонцы, якая адбудзецца 21 лютага, у перадапошні дзень Алімпіяды.

Раней на Алімпійскіх гульнях у Італіі Марына Зуева заняла 6‑е месца на дыстанцыі 5000 м і стала 15‑й на дыстанцыі 3000 м.

Чытайце таксама:

Марына Зуева заняла шостае месца ў забегу на 5000 метраў

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца

Канькабежка з Нідэрландаў прыляцела на Алімпіяду прыватным джэтам, заваявала золата і стала сэкс-сімвалам Гульняў

Каментары да артыкула