БЕЛ Ł РУС

У Швейцарыі горная лавіна накрыла пасажырскі цягнік ВІДЭА

17.02.2026 / 23:18

Nashaniva.com

У швейцарскім кантоне Вале раніцай 16 лютага пасажырскі цягнік сышоў з рэек у выніку сходу лавіны, былі пацярпелыя. Цяпер з'явілася відэа, як гэта было.

Інцыдэнт адбыўся каля 7‑й гадзны раніцы ў панядзелак на лініі Фрутэген — Брыг, паміж населенымі пунктамі Гопенштайн і Брыг. Спачатку паведамлялі, што ў цягніку было каля 80 пасажыраў, але пазней аказалася, што іх было 29.

Паліцыя паведаміла пра 9 пацярпелых, з іх пяць чалавек былі шпіталізаваныя, астатнім аказалі дапамогу на месцы. Рух на лініі прыпыняўся да вечара.

На апублікаваных відэа відаць, як снежная лавіна хутка спускаецца па схіле і накрывае частку цягніка. 

Раней на гэтым участку ўжо назіралі лавіны: на мінулым тыдні сход лавіны закрыў частку дарогі каля Гопенштайна, але тады абышлося без пацярпелых. У кантоне ў апошнія дні ўсталяваны самыя высокія ўзроўні лавіннай небяспекі.

Чытайце таксама:

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю

У Белчыгунцы патлумачылі прычыны замены дызель-цягнікоў на цягнікі лакаматыўнай цягі Мінск — Віцебск — Мінск

Каментары да артыкула