У Віцебску махляр рассылаў пакупнікам айфонаў замест гаджэтаў цыбулю
У Віцебску 21‑гадовы малады чалавек прыдумаў простую схему ашуканства для прыхільнікаў Apple, паведамляе Генеральная пракуратура.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Хлопец размяшчаў у інтэрнэце аб’явы пра продаж iPhone 16 Pro Max па нізкай цане, значна ніжэйшай за рыначную. Потым, дамовіўшыся з пакупнікамі па тэлефоне, адпраўляў ім пасылкі з аплатай пры атрыманні. Але замест дарагіх смартфонаў у пакунках атрымальнікі знаходзілі зусім танныя рэчы, напрыклад, звычайную рэпчатую цыбулю.
Такая схема працавала нядоўга — неўзабаве прадпрымальнага віцебчука затрымалі. Але да таго ён паспеў падмануць восем чалавек на агульную суму 13 тысяч рублёў.
Як высветлілася, гэты малады чалавек ужо раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падобнае злачынства. Цяпер яму пагражае новы суд за махлярства ў буйным памеры.
Чытайце таксама:
Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота
Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся