БЕЛ Ł РУС

На беларуска-польскай мяжы затрымалі шэсць машын з кантрабанднымі цыгарэтамі

17.02.2026 / 16:09

Nashaniva.com

На памежным пераходзе ў Баброўніках супрацоўнікі польскай мытна-падатковай службы спынілі спробу незаконнага ўвозу цыгарэт у Польшчу. Падчас праверкі шасці легкавых аўтамабіляў яны знайшлі кантрабанду — больш за 25 тысяч беларускіх цыгарэт агульным коштам звыш 26 тысяч злотых (каля 7300 даляраў).

Фота: gov.pl

Узнікла падазрэнне, што кіроўцы маглі перавозіць нелегальны тавар, таму машыны накіравалі на паглыблены агляд. У выніку ў кожным аўтамабілі былі знойдзеныя схаваныя цыгарэты. Іх хавалі ў паддонах аўто, у маторных адсеках і нават у крышках багажнікаў.

За рулём знаходзіліся грамадзяне Беларусі. Усе яны атрымалі штрафы — ад 2,3 тысячы да 20 тысяч злотых (ад 645 да 5612 даляраў). Агульная сума накладзеных штрафаў склала 50 тысяч злотых (каля 14 тысяч даляраў).

Чытайце таксама:

У Польшчу зноў заляцелі паветраныя шары з Беларусі

У Польшчы судзяць 33 чалавек, абвінавачаных у буйной кантрабандзе з Беларусі

У Літве перахапілі партыю кантрабандных цыгарэт, якія скінулі ў снег з цягніка

Каментары да артыкула