Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі
Лімітаваны бокс выйшаў у калабарацыі з медыяпраектам First&Red, піша Blizko.by.
Гэта пончыкі шасці розных смакаў: Vanilla Ace, Saby's Break, First&Red, Lemon Spin, Goji Game, Matcha Point.
Прэзентацыя калекцыі прайшла ў Дубаі на тэрыторыі гатэля The Bay, куды былі запрошаны прадстаўнікі СМІ, блогеры і сябры праекта First&Red.
Зараз пончыкі даступныя да замовы праз сэрвіс «Яндэкс ежа» ў Маскве і Мінску.
Калекцыя пончыкаў даступная па 20 лютага.
Усе атрыманыя ад продажу сродкі будуць накіраваныя на развіццё і дапамогу таленавітым тэнісістам з Беларусі.
А яшчэ ёсць магчымасць выйграць прызы ад першай ракеткі свету. Напрыклад, футболку з легендарнай фразай «Hello everybody!» і аўтографам Сабаленкі.