БЕЛ Ł РУС

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

17.02.2026 / 15:30

Nashaniva.com

Пачатак некалькі разоў пераносіўся з-за снегападу і ў выніку адменены.

У першай кваліфікацыі павінны былі ўзяць удзел тры беларускі: Ганна Дзяруга, Ганна Гуськова і Анастасія Андрыянава.

Разам з іншымі 22 фрыстайлісткамі, яны павінны былі пазмагацца за шэсць пуцёвак у фінал.

У другой кваліфікацыі павінны былі ўдзельнічаць яшчэ 25 фрыстайлістак. У выніку ў фінале за медалі павінны былі змагацца на наступныя дзень 12 спартовак.

Адменена таксама мужчынская кваліфікацыя. Іх час і дату паведамяць дадаткова.

«Сярод асноўных прычын — складаныя ўмовы надвор'я, у якіх немагчыма забяспечыць аказанне тэрміновай меддапамогі ў выпадку неабходнасці. Дарогі засыпаныя снегам, што абцяжарвае дастаўку нават да медпункта. Верталёт узляцець не можа», — удакладнілі прычыны ў НАК Беларусі са спасылкай на аргкамітэт Алімпіяды.

Беларусь брала медалі ў фрыстайле на кожнай Алімпіядзе з 1998 года. Тая ж Ганна Гуськова ўзяла золата ў 2018 годзе і срэбра ў 2022-м.

Сёння вечарам пройдзе кароткая праграма ў жаночым фігурным катанні. Беларуска Вікторыя Сафонава выйдзе на лёд першай а 20:45.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула