БЕЛ Ł РУС

Спаборніцтвы па лыжнай акрабатыцы тройчы пераносіліся

17.02.2026 / 13:26

Nashaniva.com

У гарах у Італіі снегапад.

Першая кваліфікацыя па лыжнай акрабатыцы ў фрыстайле ў Лівіньё павінна была пачацца а 12:45 па мінскім часе, але з-за неспрыяльных умоў надвор'я была спачатку адкладзена на 13:15, затем на 13:30, затым на 14:00 па Мінску, паведамляе НАК.

Трое беларусак — Ганна Дзяруга, Ганна Гуськова і Анастасія Андрыянава — павінны выступіць у першай кваліфікацыі. Яны будуць скокаць 2-й, 12‑й і 22‑й адпаведна. 

Таксама ў кваліфікацыі ўдзельнічаюць чатыры аўстралійкі, гэтую зборную трэніруе вядомы беларускі фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі, што заваяваў бронзу на Алімпіядзе ў 1998 годзе і срэбра ў 2006-м.

Там 25 фрыстайлістак паспаборнічаюць за шэсць пуцёвак у фінал, што пройдзе заўтра. 

Беларусь брала медалі ў фрыстайле на кожнай Алімпіядзе з 1998 года

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула