БЕЛ Ł РУС

Улады Ірана распачалі не менш за 23 тысячы крымінальных спраў на пратэстоўцаў

17.02.2026 / 13:06

Nashaniva.com

Арышты прайшлі ва ўсіх правінцыях краіны.

Фота: Anonymous / Getty Images

Прадстаўнік судовай сістэмы паведаміў, што арышты прайшлі ва ўсіх правінцыях краіны, чым пацвердзіў агульнанацыянальны характар акцый.

Таксама ён сказаў, што падчас пратэстаў былі зафіксаваныя напады на 749 паліцэйскіх участкаў і 120 цэнтраў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, піша «Радыё Фарда».

Праваабарончая арганізацыя HRANA сцвярджае, што арыштаў больш; іх колькасць перавысіла 53 тысячы, а выдадзеных позваў у суд — 11 тысяч. Масавыя арышты адбываюцца на фоне новай блакіроўкі інтэрнэту ў краіне.

Пратэсты ў Іране канчаткова задушаныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула