На Гомельшчыне мужчына задыхнуўся ў сне ад уласнай падушкі
У адным з прыватных дамоў Петрыкава маці знайшла свайго сына ў ложку без прыкмет жыцця.
Мужчына ляжаў тварам у падушку, і медыкі, якія прыбылі на выклік, змаглі толькі канстатаваць смерць, піша «Гомельская праўда».
Як паведамілі ў ГКСЭ па Гомельскай вобласці, падчас начнога прыступу эпілепсіі, на якую мужчына пакутаваў з дзяцінства, ён страціў прытомнасць і не змог кантраляваць свае рухі. Калі ён апынуўся тварам уніз, падушка перакрыла доступ кіслароду, што прывяло да механічнай асфіксіі.