БЕЛ Ł РУС

Былога кіраўніка Нагорнага Карабаха прысудзілі да 20 гадоў

17.02.2026 / 10:44

Nashaniva.com

Бакінскі ваенны суд прызнаў палітыка вінаватым у ваенных злачынствах і тэрарызме ў дачыненні да Азербайджана.

У 2023 годзе Варданяна затрымалі азербайджанскія сілавікі на мяжы, калі ён спрабаваў пакінуць Нагорны Карабах.

Падчас зняволення палітык абвяшчаў галадоўку і быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Сям'я Рубена Варданяна ў перададзенай РБК заяве назвала вынесены яму прысуд «жахлівым, але чаканым».

«Слуханні праходзілі за зачыненымі дзвярыма і ва ўмовах, несумяшчальных са стандартамі справядлівага судовага разбору не толькі па мерках міжнароднага права, але нават і заканадаўства Азербайджана… Усе, хто асабіста ведае Рубена або прафесійна з ім ўзаемадзейнічаў, разумеюць абсурднасць і безгрунтоўнасць абвінавачванняў. Судзілі не толькі Рубена і армянскіх зняволеных — прысуд вынесены ўсяму армянскаму народу», — гаворыцца ў іх заяве.

Два тыдні таму пажыццёвыя тэрміны атрымалі былы прэзідэнт і экс-спікер Нагорнага Карабаха Араік Аруцюнян і Давід Ішханян і яшчэ некалькі чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула