БЕЛ Ł РУС

Сёння на Алімпіядзе выступяць чатыры беларускі

17.02.2026 / 08:18

Nashaniva.com

Надышла чарга фрыстайлу і фігурнага катання.

У першай палове дня на Алімпіядзе ў Мілане пройдзе кваліфікацыя ў лыжнай акрабатыцы ў жанчын.

Кваліфікацыйныя скачкі пройдуць у два этапы: у 13:15 і пазней.

Беларусь прадстаўлена трыма фрыстайлісткамі: Ганнай Гуськовай, Ганнай Дзяругай і Анастасіяй Андрыянавай.

Яны выступяць у першай кваліфікацыі. Ганна Дзяруга выступіць другой, Ганна Гуськова — 12-й, а Анастасія Андрыянава — 22-й.

Усяго ўдзельнічае 25 спартсменак. У фінал пройдуць толькі тыя, хто ўвойдзе ў топ-6.

Каб трапіць у фінал, што пройдзе заўтра (13:30), трэба скокнуць у топ-6

Беларусь прывозіла медалі ў фрыстайле з кожнай Алімпіяды, пачынаючы з 1998 года.

У 1998 годзе ў японскім Нагана заваяваў бронзу Дзмітрый Дашчынскі, які зараз працуе трэнерам у зборнай Аўстраліі.

На Алімпіядах у 2010, 2014 і 2018 гадах беларусы бралі золата (2010 — Аляксей Грышын, 2014 — Ала Цупер і Антон Кушнір, 2018 — Ганна Гуськова).

На Алімпіядзе ў Пекіне ў 2022 годзе Ганна заваявала срэбра.

Вечарам пройдзе кароткая праграма ў фігурным катанні ў жанчын.

Вікторыя Сафонава выйдзе на лёд пад першым нумарам (20:45). Свабодная праграма ў чацвер.

У неафіцыйным камандным заліку ўпэўнена лідзіруе, як па агульнай колькасці медалёў, так і па золаце, Нарвегія.

Гаспадыня спаборніцтваў Італія ідзе на другім месцы. Беларусь пакуль не мае медалёў.

Афіцыйны сайт Алімпіяды

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула