БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

16.02.2026 / 21:10

Nashaniva.com

У Мінску ў Фрунзенскім раёне падчас міліцэйскага рэйду затрымалі жанчыну-кіроўцу ў стане моцнага ап’янення: у яе крыві выяўлена каля 3 праміле алкаголю. 

Скрыншот з відэа

Як паведамілі ў УГАІ ГУУС Мінгарвыканкама, праверкі такога кшталту праводзяцца рэгулярна для забеспячэння бяспекі дарожнага руху і прыцягнення п’яных кіроўцаў да адказнасці.

У ДАІ таксама нагадалі, што памер адміністрацыйнага штрафу залежыць ад канцэнтрацыі алкаголю ў крыві:

У выпадку паўторнага парушэння на працягу года пасля адміністрацыйнага пакарання прадугледжваецца ўжо крымінальная адказнасць.

Чытайце таксама:

Двое п'яных ехалі на адной машыне, і праблемы сабе здабыў не толькі кіроўца

П'яная мінчанка справакавала ДТЗ з пяццю аўтамабілямі

У Германіі беларус спрабаваў пратараніць паліцэйскі аўтамабіль

Каментары да артыкула