БЕЛ Ł РУС

УСУ паказалі, як цягам аднаго дня ў Крыме паразілі патрульны катар БК-16, ЗРК «Панцыр» і РЛС «Неба-У» ВІДЭА

16.02.2026 / 19:50

Nashaniva.com

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны апублікавала відэа паражэння расійскага дэсантнага катара БК-16, а таксама зенітнага ракетна-гарматнага комплексу «Панцыр-С1» і радыёлакацыйнай сістэмы «Неба-У» на часова акупаванай тэрыторыі Крыма. Удары былі нанесеныя 14 лютага.

Скрыншот з відэа

У ГУР адзначылі, што гэтыя цэлі былі знішчаныя або пашкоджаныя ў межах аперацый па паслабленні супрацьпаветранай абароны і вайсковай інфраструктуры расійскіх войскаў на часова акупаванай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі

Масіраваная атака на Краснадарскі край РФ: у пасёлку Вална палае нафтабаза, у Сочы — «самая працяглая атака»

«Мы — у дупе». На вучэннях НАТА ў Эстоніі купка ўкраінскіх вайскоўцаў «знішчыла» за дзень два батальёны ўмоўнага праціўніка

Каментары да артыкула