БЕЛ Ł РУС

У Польшчы судзяць 33 чалавек, абвінавачаных у буйной кантрабандзе з Беларусі

16.02.2026 / 16:12

Nashaniva.com

Раённы суд у Седльцах будзе разглядаць справу, у якой абвінавачваюцца 33 чалавекі. Паводле матэрыялаў следства, яны ўдзельнічалі ў арганізаванай злачыннай групе, што займалася незаконным увозам цыгарэт і падатковымі махінацыямі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: podlaskie24.pl

Група дзейнічала з лістапада 2018 года да кастрычніка 2021-га. Цыгарэты незаконна ўвозіліся з Беларусі ў Польшчу праз аўтамабільны пункт пропуску «Баброўнікі», а таксама праз чыгуначны пераход «Тэрэспаль».

Усяго, паводле матэрыялаў следства, было перапраўлена 29,44 мільёна пачак цыгарэт. Страты для польскага бюджэту ацэненыя амаль у 498 мільёнаў злотых (звыш 140 мільёнаў даляраў па цяперашнім курсе).

Каб забяспечыць бесперашкодны правоз, удзельнікі групы, як сцвярджаецца, перадалі мытнікам хабар на суму не менш за 99,5 тысячы злотых і 898,4 тысячы еўра. Пры гэтым самі супрацоўнікі мытні ў гэтым абвінаваўчым заключэнні не фігуруюць.

У межах расследавання арыштавана маёмасць на суму 10,9 мільёна злотых.

Абвінаваўчы акт у суд накіравала Падляшскае аддзяленне Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Беластоку.

Чытайце таксама:

У Літве перахапілі партыю кантрабандных цыгарэт, якія скінулі ў снег з цягніка

Рэйсавы аўтобус Гомель — Вільня трапіўся на кантрабандзе

У Літве затрымалі амаль 30 чалавек за арганізацыю кантрабанды з Беларусі на шарах

Каментары да артыкула