Вось відэазапіс фестывалю «Вершы на асфальце», дзе Някляеў прачытаў свой верш «На імяніны святога Валянціна»
Выступалі таксама Настасся Кудасава, Уладзь Лянкевіч, Андрэй Хадановіч, Алесь Кіркевіч, Наталля Суханосік, Ігар Кулікоў ды іншыя беларускія таленты.
Верш Някляева гучыць з 3:07:49
13—15 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіў у Варшаве маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова з’ехаліся выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год.
Някляеў прачытаў злабадзённы верш «На імяніны святога Валянціна». У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком.