БЕЛ Ł РУС

У Маскве нясуць кветкі да магілы Аляксея Навальнага

16.02.2026 / 11:00

Nashaniva.com

У другую гадавіну смерці Аляксея Навальнага на ягонай магіле ў Маскве людзі пакідаюць кветкі з раніцы.

Фота: Sota

Маці палітыка Людміла таксама прыйшла на могілкі. Яна сказала, што «заказчыкаў ведае ўвесь свет, а мы хочам ведаць кожнага, хто прымаў у гэтым удзел».

Скрыншот відэа Sota

Таксама ўшанаваць памяць палітыка прыехалі дыпламаты з Нямеччыны, Італіі, Гішпаніі, Польшчы, Латвіі ды іншых краін, піша SOTAVision.

Акрамя таго, у Новасібірску да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій таксама ўсклалі кветкі.

14 лютага некалькі незалежных лабараторый пацвердзілі, што Аляксея Навальнага забілі рэчывам пад назвай эпібатыдзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула