У Паўночным Беразе пабудуюць 40 катэджаў
Што яшчэ чакае раён?
Фота: realt.by
У гэтым годзе ў Паўночным Беразе пачнуць будаваць восьмы квартал — там плануюць больш за 40 катэджаў.
Пра гэта паведамілі на нарадзе пад кіраўніцтвам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Раней забудоўшчык расказваў, як гэты будзе выглядаць.
«Максімальная вышыня асобных пабудоў складзе два паверхі. Па фармаце дамы будуць набліжаныя да таунхаусаў, — казаў у кастрычніку 2025 года дырэктар кампаніі «Рывэрсайд Дэвелапмент Лімітэд» Антон Русакевіч.
Што яшчэ чакае Паўночны Бераг?
«На сённяшні ўведзеныя ў эксплуатацыю 16 дамоў, дзевяць з іх — у 2025-м. Акрамя таго, добраўпарадкавалі маляўнічы парк, ужо функцыянуюць Мінскі міжнародны выставачны цэнтр, пажарнае дэпо, дзіцячы садок, — распавёў Русакевіч. — Зараз вядуцца работы на 25 жылых будынках. Што тычыцца сацыяльных аб'ектаў, то пачалі будаўніцтва школы на 1020 месцаў з двума басейнамі. Яе маюць намер здаць у 2027-м. Праблемных момантаў няма. Таксама ў 2026‑м прыступаем да «асваення» 5-га, 6‑га і 7‑га кварталаў. У 2027‑м маем намер выйсці на пляцоўку яшчэ аднаго дзіцячага садка».
Зменіцца і Lakeside Park — працягнецца яго добраўпарадкаванне за кошт павелічэння тэрыторыі. Пачнуць ужо сёлета.