БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць бізнэс па дастаўцы VIP-сушы. Іх прывозяць у скрынках з чырвонага аксаміту

15.02.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Нядаўна ў Мінску выставілі на продаж бізнэс па дастаўцы сушы і ролаў прэміум-класа, заўважыў Office Life. Гаворка пра нашумелы брэнд Black Pearl Sushi. Цана пытання — $13 тысяч.

Установа знаходзіцца побач з ТРЦ Dana Mall. Бізнэс прадаецца ў поўнай камплектацыі — абсталяванне, кухня, сайт, акаўнт у Instagram і гэтак далей.

Black Pearl Sushi пачала працаваць у 2021 годзе. Паводле задумы заснавальнікаў, асноўны акцэнт зрабілі на прэміяльнай якаснай сыравіне — «не рыс з морапрадуктамі, а морапрадукты з рысам».

Як распавядаў заснавальнік Black Pearl Sushi Максім Свірыдаў, на старце ён разам з жонкай уклаў у праект $17 тысяч, першы прыбытак атрымалі толькі праз паўгода. У 2022 годзе ў мэтах далейшага развіцця долю ў 30% прадалі новаму партнёру.

Зараз самы танны сэт («Філадэльфія», 1420 грамаў) тут прапануюць за 180 рублёў, самы дарагі (White Gold, 1580 грамаў) — за 270. Летась сушы і ролы пачалі дастаўляць у скрынках з чырвонага аксаміту.

Аб прычынах продажу бізнэсу не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула