Ціханоўская: Цяпер Еўропа — «кепскі паліцэйскі» ў дачыненні да рэжыму
ЕС павінен прытрымлівацца сваёй лініі і не капіяваць прыклад ЗША, упэўненая Святлана Ціханоўская.
У мінулым «Еўропа была добрым паліцэйскім, а Амерыка — кепскім паліцэйскім», але ўсё змянілася, сказала Святлана Ціханоўская для партала Politico. Паводле яе слоў, цяпер Еўропа бярэ на сябе ініцыятыву ў ціску на Лукашэнку, у той час як ЗША знялі санкцыі.
На думку Ціханоўскай, ЕС павінен прытрымлівацца сваёй лініі і не капіяваць прыклад ЗША, адмяняючы санкцыі супраць Беларусі.
Санкцыі — гэта «вельмі важныя і эфектыўныя інструменты, каб прымусіць рэжым змяніць паводзіны», мяркуе яна.