БЕЛ Ł РУС

Беларусы атрымліваюць жыроўкі пасля студзеньскіх маразоў. Колькі за ацяпленне?

15.02.2026 / 12:58

Nashaniva.com

Жыхары шматкватэрных дамоў пачалі атрымліваць квітанцыі аб аплаце камуналкі за студзень. Асаблівую цікавасць ва ўсіх выклікае графа «ацяпленне», на якое гэтай зімой ідзе значна больш энергіі з-за марознага надвор'я. Office Life прааналізаваў жыроўкі з розных дамоў Мінска і параўнаў сумы ў іх з больш цёплым снежнем 2025 года.

Для пачатку паглядзім на старыя хрушчоўкі. Напрыклад, камунальныя плацяжы ў двухпакаёвай кватэры плошчай 45,8 кв. м у доме 1960‑х гадоў пабудовы на вул. Даўгабродскай (пасля капрамонту, але без «шубы») у снежні былі 68,75 рубля (ацяпленне каштавала 16,45 рубля). У студзені выніковая сума вырасла да 78,49 рубля (ацяпленне — 26,15 рубля). Жыроўка «пацяжэла» ўсяго на 9,74 рубля.

Каля 10 рублёў дадала камуналка і ў аднушцы (33,9 кв. м) у раёне парку Чалюскінцаў: ацяпленне ў снежні там каштавала 15,34 рубля, у студзені — 25,2 рубля. Выніковая ж сума ў жыроўцы зараз складае 72 рублі.

Кватэры ў панэльках аказалася абагрэць складаней. Так, камуналка ў трошцы плошчай 70 кв. м у панэльным доме на вул. Ангарскай у снежні абыходзілася ў 113,31 рубля (ацяпленне — 36,25 рубля), а ў студзені ўжо 153,38 рубля (з гэтай сумы ацяпленне склала 66,99 рубля).

Сама жыроўка, як бачым, дадала адразу 40 рублёў.

Жыхары сучаснай двушкі плошчай 54,1 кв. м у панэльным доме 2019 года пабудовы на вул. Алешава за снежань заплацілі 104,34 рубля (ацяпленне — 25,63 рубля), а за студзень — 120,05 рубля (ацяпленне — 41,25 рубля). Гэта значыць, камуналка абышлася на 15,71 рубля даражэй. Дарэчы, на батарэях у гэтай кватэры стаяць рэгулятары цяпла і лічыльнікі, але гаспадары з іх паказчыкі не здымалі, а плацілі па сярэднім.

Менш за ўсё пашанцавала тым, хто плаціць за паслугі ЖКГ па так званых поўных тарыфах.

Напрыклад, уладальнік трохпакаёўкі плошчай 70,79 кв. м у панэльцы 1970‑х на вул. Асаналіева ў снежні заплаціў за камуналку 280,16 рубля (ацяпленне — 199,43 рубля), у студзені — ужо 371,43 рубля (ацяпленне — 301,36 рубля).

У выніку студзень аказаўся даражэйшым за снежань больш чым на 90 рублёў!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула