На Арлоўскай у Мінску легкавік збіў жанчыну і дзіця
Інцыдэнт адбыўся ўдзень 14 лютага.
Паводле інфармацыі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 51‑гадовая кіроўца аўтамабіля Mazda, едучы па вуліцы, не прапусціла пешаходаў і наехала на 44‑гадовую жанчыну і 9‑гадовага хлопчыка.
Жанчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання. Дзіця не пацярпела.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам, што пры пад’ездзе да пешаходнага пераходу неабходна зніжаць хуткасць і быць асабліва ўважлівымі.