У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі
У Францыі раскрылі маштабную аферу з квіткамі ў музеі — у Луўры і Версальскім палацы. Паводле інфармацыі газеты Le Parisien, паліцыя затрымала дзевяць чалавек, сярод якіх двое супрацоўнікаў Луўра і экскурсаводы. Іх падазраюць у продажы падробленых білетаў і незаконным браніраванні экскурсій.
Над Луўрам у Парыжы. Фота: vecteezy.com
Падчас ператрусаў у затрыманых канфіскавалі 957 тысяч еўра гатоўкі, яшчэ 486 тысяч еўра выявілі на банкаўскіх рахунках. Акрамя таго, паліцыя забрала тры аўтамабілі і некалькі банкаўскіх сейфаў.
Расследаванне пачалося пасля скаргі супрацоўнікаў Луўра. Яны звярнулі ўвагу на кітайскіх гідаў, якія рэгулярна праводзілі групы турыстаў у музей, абмінаючы касу. Паводле сведчанняў, для розных людзей выкарыстоўваліся адныя і тыя ж білеты. Пасля праверкі і праслухоўвання тэлефонных размоў падазрэнні пацвердзіліся.
Пракуратура мяркуе, што злачынная схема дзейнічала каля дзесяці гадоў і магла нанесці Луўру страты больш як на 10 мільёнаў еўра.
Чытайце таксама:
Луўр зноў заліло, пацярпеў твор мастацтва XIX стагоддзя
Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза
Луўр трэці дзень зачынены праз забастоўку супрацоўнікаў
Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»