У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі
14 лютага каля 14:20 у Лагойскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з аўтобусам DAF, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 45‑гадовы кіроўца на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтобус з’ехаў у кювет і перакуліўся.
У салоне знаходзіліся 47 пасажыраў. Дзвюх жанчын ва ўзросце 55 і 66 гадоў даставілі ў бальніцу для агляду.