БЕЛ Ł РУС

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца

14.02.2026 / 16:26

Nashaniva.com

У Мінску ўжо трэці раз за апошнія дні ўзніклі праблемы з рухам тралейбусаў. Паводле інфармацыі прадпрыемства «Мінсктранс», уначы ў розных раёнах горада транспарт спыняўся з-за пашкоджання кантактнай сеткі, такія ж праблемы фіксуюцца і на працягу дня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак Дзяніса Блішча

Пачынаючы ад раніцы 14 лютага тэлеграм-канал «Мінсктранса» дзесяць разоў паведамляў пра пашкоджанне кантактнай сеткі. 

У пятніцу, 13 лютага, такіх выпадкаў было 27, а ў чацвер — 26.

Пашкоджанне кантактнай сеткі часта суправаджаецца яркай успышкай. Жыхары Мінска масава здымаюць такія моманты на відэа і выкладваюць іх у сацыяльныя сеткі.

Непаладкі пачаліся яшчэ ўвечары 13 лютага. Раніцай у суботу тралейбусы не хадзілі на вуліцах Алібегава, Брыля, Брылеўскай, Голубева, Нямізе, Мяснікова, Крупскай, Вірскай, Русіянава, Нікіфарава, Арлоўскай, Скрыпнікава, Адзінцова, а таксама на праспектах Пушкіна і Дзяржынскага і Старавіленскім тракце. У выніку дзясяткі маршрутаў былі вымушаныя змяніць шлях руху і курсіраваць у аб’езд.

Што стала прычынай сённяшніх пашкоджанняў кантактнай сеткі, афіцыйна не паведамляецца. Раней, аднак, перабоі ў працы электратранспарту тлумачылі складанымі ўмовамі надвор’я.

У «Мінтрансе» адзначалі, што спыненні тралейбусаў звязаныя з павышэннем тэмпературы паветра, ападкамі і асяданнем салянага туману на кантактнай сетцы. Пад уздзеяннем гэтых фактараў адбываецца прабой ізаляцыі ў кантактнай сетцы. У выніку спрацоўвае абарона, і напружанне ў сетцы аўтаматычна адключаецца. 

Чытайце таксама:

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі

У Мінску спыніліся тралейбусы на многіх маршрутах

Пашкоджанне кантактнай сеткі паралізавала рух тралейбусаў у Мінску

Каментары да артыкула