БЕЛ Ł РУС

Рэйсавы аўтобус Гомель — Вільня трапіўся на кантрабандзе

14.02.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Цыгарэты схавалі ў тэхнічных нішах пасажырскага аўтобуса.

Фота: Літоўская мытня

Кіроўцы рэйсавага аўтобуса, які прыбыў на пункт пропуску «Меднікі» (з беларускага боку — Каменны Лог»), заявілі, што не перавозяць нічога забароненага. Аднак мытнікаў збянтэжыла падазрона малая колькасць пасажыраў — усяго 7 чалавек.

Падчас дэталёвага агляду аўтобуса былі знойдзеныя кантрабандныя цыгарэты ў столі спальні кіроўцы, а таксама пад абіўкай, падлогамі і іншымі канструкцыйнымі нішамі аўтобуса.

Усяго знойдзена 2500 пачкаў цыгарэт NZ Gold на 12375 еўра. Распачатае дасудовае расследаванне.

Віленскі раённы суд вынес пастановы абодвум кіроўцам аўтобусаў: канфіскацыя дакументаў, пісьмовае абяцанне не выязджаць з Літвы і рэгістрацыя ў паліцэйскай установе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула