БЕЛ Ł РУС

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным

14.02.2026 / 09:28

Nashaniva.com

Крэмль увёў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным у 2020 годзе на фоне пандэміі каранавіруса.

Класічнае фота з Макронам, сайт Крамля

Уладзімір Пуцін перастаў патрабаваць папярэдні каранцін для ўсіх, з кім ён сустракаецца, паведамляе праект журналісткі Фарыды Рустамавай Faridaily са спасылкай на чатыры крыніцы, знаёмыя з пратаколам Крамля.

Калі менавіта гэта было зроблена, выданне не ўдакладняе. Крэмль увёў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным у 2020 годзе на фоне пандэміі каранавіруса, меры строга кантраляваліся Федэральнай службай аховы (ФСА).

З-за гэтага шэрагу чыноўнікаў і бізнесменаў даводзілася два тыдні знаходзіцца ў спецыяльна адведзеных ізаляцыйных установах для сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. Пры гэтым прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў сцвярджаў, што «хтосьці праходзіць двухтыднёвы каранцін, хтосьці праходзіць каранцін некалькі дзён, хтосьці наогул без каранціну сустракаецца», піша «Новая газета Еўропа».

У кастрычніку 2023 года Faridaily паведамляла, што тэрмін каранціну перад сустрэчамі з Пуціным скарацілі да пяці дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула