БЕЛ Ł РУС

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ

13.02.2026 / 18:41

Nashaniva.com

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай падзялілася фотаздымкам яе сустрэчы ў Мюнхене з Марыяй Калеснікавай. Але найбольш звяртае ўвагу прысутнасць на ім іншага чалавека.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

За спінай Ціханоўскай бачны вядомы беларускі прадпрымальнік Віктар Пракапеня. У якім фармаце ён удзельнічае ў Мюнхенскай канферэнцыі, пакуль невядома.

У Беларусі да 2020 года Віктар Пракапеня спрабаваў лабіраваць развіццё ІТ-сектара, аднак пасля 2020 года гэты кірунак пайшоў пад адхон. Сам Пракапеня жыве ў Лондане і нядаўна прадаў сваю пляцоўку для гандлю крыптавалютамі Currency.com.

Чытайце таксама:

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала

Каментары да артыкула