БЕЛ Ł РУС

Чарговы раўнд перамоваў па Украіне пройдзе ў Жэневе

13.02.2026 / 15:08

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што наступны раўнд трохбаковых перамоваў па заканчэнні расійскай вайны супраць Украіны адбудзецца ў Швейцарыі 17‑18 лютага.

Уладзімір Мядзінскі. Фота: Burak Kara/Getty Images

«Чарговы раўнд перамоваў па ўкраінскім урэгуляванні адбудзецца таксама ў трохбаковым расійска-амерыкана-ўкраінскім фармаце 17‑18 лютага ў Жэневе», — сказаў Пяскоў.

Ён дадаў, што расійскую дэлегацыю ўзначаліць памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.

На перамовах у Абу-Дабі расійскую дэлегацыю ўзначальваў начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл РФ Ігар Касцюкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула