БЕЛ Ł РУС

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі

13.02.2026 / 14:44

Nashaniva.com

Нарвежскі лыжнік сёння на Алімпіядзе выйграў раздзельны старт на 10 км. 

Ён прамчаў трасу за 20 хвілін 36,2 секунды. 

У француза Маціса Дэложа, што прайшоў другім, адставанне склала 4,9 секунды, у бронзавага медаліста нарвежца Эйнара Хедэгарта адставанне 14 секундаў.

Такім чынам, у Ёханэса Клэба восем залатых медалёў на ўсіх Зімовых Алімпіядах з 2018 года (тры — на гэтай), столькі цяпер маюць легендарныя нарвежскія лыжнікі Б’ёрн Дэлі і Марыт Б’ёрген, а таксама нарвежскі біятланіст, вялікі сябра беларускага народа Уле-Эйнар Б’ёрндален.

Але ў Клэба яшчэ тры гонкі на Алімпіядзе: спрынт, 50 км і камандная эстафета.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула