БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы каляндар зборнай Беларусі ў Лізе нацый

13.02.2026 / 13:51

Nashaniva.com

Стаў вядомы каляндар матчаў зборнай Беларусі ў футбольнай Лізе нацый. Каманда Віктара Ганчарэнкі трапіла ў групу да Албаніі, Фінляндыі і Сан-Марына.

Фота: Getty Images

У новым сезоне ў верасні—кастрычніку правядуць адразу чатыры гульні.

26 верасня

Албанія — Беларусь (21:45)

29 верасня

Фінляндыя — Беларусь (21:45)

3 кастрычніка

Беларусь — Сан-Марына (19:00)

6 кастрычніка

Беларусь — Фінляндыя (21:45)

13 лістапада

Сан-Марына — Беларусь (22: 45)

16 лістапада

Беларусь — Албанія (20:00)

Зборная Беларусі свае матчы праводзіць на нейтральным полі і ў адсутнасць гледачоў. Апошнім часам месцам правядзення была Венгрыя.

Пераможца групы выйдзе ў дывізіён В, каманда, якая зойме другое месца, будзе гуляць у стыкавых матчах з трэцяй камандай В, зборная, што зойме апошняе месца, апусціцца ў D.

У мінулым сезоне Лігі нацый у 2024 годзе Беларусь фінішавала трэцяй у групе следам за Паўночнай Ірландыяй і Балгарыяй і апярэдзіўшы Люксембург.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі даведалася пра супернікаў у Лізе нацый

Каментары да артыкула