Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы
Фота: Пул першага
Аляксандр Лукашэнка сёння асабіста правярае боегатоўнасць Узброеных сіл, ён прыбыў на 227‑ы палігон Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, паведамляе Пул першага.
Разам з ім — дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і міністр абароны Віктар Хрэнін.
Лукашэнка наведаў камандна-назіральны пункт батальёна.
Вольфавіч паведаміў, што Хрэніна пра гэты візіт папярэдзілі а 7:00.