БЕЛ Ł РУС

У кастрычніку пройдуць два буйныя вайсковыя вучэнні

12.02.2026 / 22:38

Nashaniva.com

У кастрычніку 2026 года ў Беларусі пройдуць два буйныя вайсковыя вучэнні пад эгідай АДКБ. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Ваяр»

Плануецца правядзенне камандна-штабных вучэнняў «Непарушнае братэрства», у якіх традыцыйна ўдзельнічаюць міратворчыя сілы, а таксама спецыяльных вучэнняў «Бар’ер» з удзелам войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Дакладныя даты пакуль не названыя.

Усяго ў 2026 годзе ў рамках АДКБ запланавана каля 60 розных мерапрыемстваў, сярод якіх восем — гэта камандна-штабныя і спецыяльныя вучэнні.

У сакавіку адбудзецца стратэгічная штабная трэніроўка аб’яднанага штаба і сакратарыята арганізацыі. У верасні ў Казахстане пройдуць вучэнні «Рубеж», а ў верасні—кастрычніку ў Расіі запланаваныя манеўры «Узаемадзеянне», «Пошук» і «Эшалон». У кастрычніку ў Таджыкістане таксама адбудуцца спецыяльныя вучэнні «Кобальт» і «Скала».

У 2025 годзе ў рамках АДКБ правялі 61 мерапрыемства, уключаючы сумесныя вучэнні і штабныя трэніроўкі.

У склад гэтай арганізацыі ўваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Арменія, хоць апошняя ў апошнія гады энтузіязму не праяўляе і ўвогуле заяўляла пра намеры выйсці з АДКБ.

Чытайце таксама:

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна

Па распараджэнні Лукашэнкі распачатая маштабная праверка Узброеных сіл

Каментары да артыкула