БЕЛ Ł РУС

У Гомелі не раскупілі квіткоў на прапагандысцкі фільм Азаронка

12.02.2026 / 18:07

Nashaniva.com

Фільм «Душа абаронцы» самага таксічнага прапагандыста беларускага рэжыму Рыгора Азаронка шырока рэкламавалі на дзяржаўных рэсурсах і 12 лютага прэзентавалі ў Гомелі. На прэм’еры чакана сабралі вайскоўцаў, школьнікаў і праўладных актывістаў, сярод якіх быў гомельскі ваенкам Андрэй Крываносаў. А вось у найбліжэйшыя дні, калі не будуць арганізаваны прымусовыя наведванні, залы кінатэатраў падчас паказу фільма Азаронка будуць пуставаць, піша «Флагшток».

На прэм'еры фільма ў кінатэатры «Кастрычнік». Фота: «Гомельские ведомости»

Як высветліў «Флагшток», на 13 лютага месцы занятыя толькі ў кінатэатры «Кастрычнік». У цэнтральным кінатэатры імя Калініна не куплены амаль ніводзін квіток, пры тым, што паказ праходзіць у малой зале. Цэны на сеанс — усяго ад 3 да 6 рублёў.

На 14 лютага, як і на наступныя дні, практычна ўсе месцы вольныя ў абодвух кінатэатрах.

У прэс-рэлізе пра стужку, якую выпусціў «Беларусьфільм», гаворыцца пра тое, што «камунікуючы з вайскоўцамі розных званняў, мірнымі жыхарамі і ўсімі, хто падтрымлівае войска, аўтар шукае адказы на пытанні аб матывацыі і пачуццях нашых абаронцаў, натхняючы гледачоў шанаваць мірнае жыццё і праяўляць удзячнасць за яго захаванне».

Рыгор Азаронак падчас здымак фільма на Гомельшчыне

Раней расказвалі пра здымкі гэтага фільма на тэрыторыі Гомельшчыны, у тым і ліку на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Чытайце таксама:

Фільм Азаронка пакажуць на кінафестывалі «Лістапад»

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну

Лосік: Гэбіст назваў Азаронка неадэкватным

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы

Каментары да артыкула