Прыёрбанк папярэдзіў пра магчымыя збоі ў працы банкаматаў
Уначы 13 лютага з 00:30 да 01:10 у Прыёрбанку запланаваныя тэхналагічныя работы. У сувязі з гэтым частка аперацый будзе недаступная.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
У банку папярэдзілі, што ў гэты час у некаторых банкаматах Прыёрбанка будуць недаступныя аперацыі з карткамі. Кліентам раяць загадзя спланаваць плацяжы з улікам гэтых работ.
Чытайце таксама:
У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры
У тэрміналах Прыёрбанка перастануць прымаць наяўныя
Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў