БЕЛ Ł РУС

Два чалавекі загінулі і амаль 20 параненыя пры атаках у Харкаўскай вобласці

12.02.2026 / 14:59

Nashaniva.com

Сярод загінулых мужчына і жанчына ў горадзе Лазавая.

Яшчэ шэсць чалавек, паводле інфармацыі пракуратуры Украіны, атрымалі раненні і знаходзяцца ў стане вострага шоку.

У выніку трапленняў зафіксаваныя пашкоджанні і разбурэнні аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры. У прыватнасці, адбылося ўзгаранне складскога будынка аднаго з прадпрыемстваў. Пашкоджаныя гаражы фермерскай гаспадаркі і жылыя дамы, гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Акрамя таго, 13 чалавек пацярпелі падчас атакі ў горадзе Барвенкава, дзе меркавана магла быць прымененая тактыка «падвойнага ўдару».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула