БЕЛ Ł РУС

У Мінску на ўчастку праспекта Пераможцаў забяруць адну паласу руху для будаўніцтва метро

12.02.2026 / 14:16

Nashaniva.com

З вечара 13 лютага — і пакуль не дабудуюць.

У Мінску на адным з участкаў праспекта Пераможцаў з 22:00 13 лютага зменіцца арганізацыя дарожнага руху, паведамляе ДАІ.

Карэкціроўкі звязаны з будаўніцтвам метро і будуць дзейнічаць па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад вуліцы Мельнікайце да праспекта Машэрава.

У прыватнасці, тут зменіцца колькасць палос для руху транспарту з трох да дзвюх у кожным кірунку.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула