БЕЛ Ł РУС

Турчыну паказалі збітыя беспілотнікі

12.02.2026 / 12:13

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сёння наведаў адзін з палігонаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў Супрацьпаветранай абароны.

Фота: прэс-служба ўрада

Разам з прэм'ерам на палігон адправіліся міністр абароны Віктар Хрэнін і дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе прэс-служба ўрада.

Ім дэманструюць працу ўзораў узбраення па супрацьдзеянні беспілотным лятальным апаратам.

Паведамляецца, што на палігоне выстаўлены перспектыўныя распрацоўкі айчыннага і расійскага ваенна-прамысловага комплексу, а ўдзельнікі мерапрыемства агледзелі беспілотнікі, збітыя падчас практычных выпрабаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула