БЕЛ Ł РУС

Украінскага скелетаніста Гераскевіча дыскваліфікавалі на Алімпіядзе за шлем з фотаздымкамі загінулых на вайне спартоўцаў

12.02.2026 / 11:20

Nashaniva.com

Уладзіслаў Гераскевіч адмовіўся ад кампрамісу, прапанаванага Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Фота: Andrew Milligan / PA Images via Getty Images

Уладзіслаў збіраўся выступаць на Алімпіядзе ў шлеме, на якім былі фотаздымкі загінулых на вайне з Расіяй украінскіх спартоўцаў.

Раней МАК забараніў яму ў гэтым шлеме і выступаць, і трэніравацца. Гераскевічу прапанавалі замяніць шлем на чорную стужку. А ў шлеме, маўляў, можна будзе выйсці да прэсы пасля спаборніцтваў. Ён адмовіўся.

На шлеме змешчаныя выявы некаторых спартсменаў, якія загінулі за апошнія чатыры гады падчас уварвання Расіі.

«Некаторыя з іх былі членамі алімпійскага руху, алімпійскай сям’і; нехта — проста дзецьмі, якія трапілі пад расійскія абстрэлы. Гэта былі людзі, якія ўсё жыццё былі цесна звязаныя са спортам, заўзелі за нас, былі нашымі сябрамі», — сказаў украінскі скелетаніст.

«Некаторыя з іх былі маімі сябрамі», — казаў Гераскевіч.

Вось поўны спіс спартоўцаў:

Уладзіслаў Гераскевіч нёс украінскі сцяг на адкрыцці Алімпіяды ў Мілане.

Гісторыю пракаментаваў у пачатку тыдня Уладзімір Зяленскі. Ён падзякаваў украінскаму спартсмену за тое, што той «нагадвае свету цану нашай барацьбы».

«Гэтая праўда не можа быць нязручнай, недарэчнай ці называцца «палітычнай акцыяй на спаборніцтвах». Гэта напамін усяму свету пра тое, што такое сучасная Расія», — адзначыў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула