БЕЛ Ł РУС

На волю выйшаў Сяргей Франчук — стрыечны брат Вадзіма Кабанчука

12.02.2026 / 08:12

Nashaniva.com

На волю выйшаў Сяргей Франчук — стрыечны брат прадстаўніка АПК па абароне Вадзіма Кабанчука і былога замкамандзіра Палка Каліноўскага, піша Dissidentby.

Сяргей быў затрыманы 9 жніўня 2022 года. У гэты дзень пяць чалавек з мінскага АМАПу ўварваліся ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве і арыштавалі.

28 красавіка 2023 года мужчыну асудзілі на 3 гады зняволення, а ў ліпені распачалі новую справу і дадалі яшчэ паўгода зняволення.

10 студзеня 2025 года адбыўся яшчэ адзін суд па новым артыкуле, у выніку чаго да тэрміну дадалі чарговыя паўгода зняволення.

Сяргей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю 20 студзеня 2026 года. Ён ужо пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула