БЕЛ Ł РУС

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…

11.02.2026 / 15:40

Мікола Бугай

Рашэнне Аляксандра Лукашэнкі не ляцець у Вашынгтон насамрэч тлумачыцца не закрытасцю еўрапейскай паветранай прасторы, піша Мікола Бугай.

Самалёт Аляксандра Лукашэнкі. Скрыншот з відэа

У Лукашэнкі «Боінг» 767‑300ER з радыусам палёту большым за 11 000 кіламетраў. Аналагічныя лайнеры лётаюць з Масквы на Кубу, у Гавану, адлегласць там 9600 км, разлічыў журналіст Ігар Кулей. Да Вашынгтона — нават трохі бліжэй. Зямля не плоская, а круглая. Таму маршрут з Беларусі ў ЗША праз Арктыку магчымы.

Таму рашэнне Аляксандра Лукашэнкі не ляцець — гэта не вынік санкцый, як элегантна патлумачыла Наталля Эйсмант, а проста рашэнне, якое ўсіх задавальняе. І амерыканцаў, бо запрасілі, але не прыляціць; і Маскву, бо не паляціць; і Еўропу, бо не паляціць; і Лукашэнку, бо запрасілі, а ён такі: «Спроба залічаная, але вы пакуль не заслужылі маёй прысутнасці».

Аднак такое рашэнне не назавеш саламонавым. На маю думку, у гэтым выпадку васал не можа сабе дазволіць быць там, дзе не будзе гаспадара. Некаторыя лічаць нядаўняе трызненне Службы замежнай разведкі Расіі папярэджаннем самому Лукашэнку. Расія лічыць Беларусь не проста часткай сваёй зоны ўплыву, а сваёй асаблівай тэрыторыяй, для асаблівых мэтаў, а самога Лукашэнку — чалавекам для асаблівых даручэнняў. Лукашэнку даводзіцца прымаць такія правілы гульні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула