БЕЛ Ł РУС

У Оршы гарэла грамадская лазня

10.02.2026 / 22:03

Nashaniva.com

10 лютага ў Аршанскі аддзел МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў грамадскай лазні на вуліцы Дзяржынскага ў Оршы.

Скрыншот з відэа

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, з-пад даху будынка ішоў дым. У момант пажару ўнутры знаходзіўся адзін чалавек — ён самастойна выйшаў з памяшкання і не пацярпеў.

Агонь быў ліквідаваны сіламі МНС, у тушэнні ўдзельнічала сем адзінак тэхнікі. Прычыны і абставіны здарэння зараз высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула