Чартары ў Катар пачнуць лётаць з Брэста
Звычайна чартарныя рэйсы ў Катар запускаюць у сакавіку з Мінска, але цяпер дадаўся і Брэст, паведамляе авіякампанія Belavia.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Рэйсы з Брэста запланаваныя на 10, 19 і 28 сакавіка, а таксама на 6 красавіка. Лётаць пасажыры будуць на самалётах Boeing 737-800.
Арганізатарам рэйсаў выступае турыстычны аператар «Інтэрсіці».
Чытайце таксама:
Іарданія абнавіла правілы ўезду для турыстаў. Яны тычацца і беларусаў
Чартары на курорты Турцыі з Мінска і абласных цэнтраў стартуюць 17 красавіка