БЕЛ Ł РУС

Макрон: Калі мы нічога не зробім, то праз пяць гадоў Еўропы не будзе

10.02.2026 / 15:55

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі даў інтэрв’ю вядучым еўрапейскім газетам, у якім жорстка раскрытыкаваў марудлівасць Еўропы.

Фота: Ludovic Marin / AP

Паводле слоў Макрона, Еўропа заўсёды цярпела паражэнне, «калі была марудлівай і раздробненай», піша Bild.

Найлепшы прыклад — фінансавы крызіс. Ён прыйшоў з ЗША, але Еўропа пацярпела «ў дзесяць разоў больш», бо распылялася замест таго, каб дзейнічаць разам. Зусім інакш было падчас пандэміі COVID: «Мы дзейнічалі вельмі хутка і адзіным фронтам», — з гонарам адзначае Макрон.

Аднак цяпер, паводле слоў прэзідэнта, надыходзіць чарговае выпрабаванне на трываласць. Трамп, мытныя пошліны, Грэнландыя — і Еўропа, якая занадта часта супакойваецца ілюзіяй бяспекі: «Не верце ні на секунду, што ўсё скончана. Кожны дзень, кожны тыдзень прыносяць новыя пагрозы. Еўропа пакутуе ад траўмы: пасля кожнай эскалацыі надыходзіць баязлівая палёгка. Гэты ж крызіс уяўляе сабой глыбокі геапалітычны разлом», — папярэджвае ён.

Макрон запатрабаваў ад Еўропы «выйсці са стану геапалітычнай няспеласці».

Паводле яго слоў, Еўропа павінна мысліць катэгорыямі ўлады, забяспечваць абарону і маштабна інвеставаць — у абарону, тэхналогіі, штучны інтэлект, квантавыя камп’ютары: «Гэта бітвы, якія неабходна выйграць. Калі мы нічога не зробім, то праз пяць гадоў Еўропы не будзе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула