БЕЛ Ł РУС

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў

10.02.2026 / 12:53

Nashaniva.com

Звычайны выезд 9 лютага на Заслаўскае вадасховішча (Мінскае мора) для рыбака Андрэя скончыўся вялікім шчупаком, памер якога здзівіў нямала вопытных рыбакоў.

Паводле слоў рыбака, клюнула зубастая рыбіна прыкладна а 16:00, піша fishingby.com.

Улічваючы памеры рыбы, давялося нямала паваждацца з рассвідроўваннем лункі, інакш яе проста немагчыма было б дастаць праз тоўсты пласт лёду.

«Рассвідроўваў тры лункі вакол асноўнай, адзін з рыбакоў дапамог рэзаць лёд. Пакуль дастаў, пакінулі ўсе сілы. Давялося раздзецца на марозе да адной майкі», — распавёў Андрэй.

Вага шчупака склала 12,5 кг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула