БЕЛ Ł РУС

Мексіка прыпыніла пастаўкі нафты на Кубу на фоне пагроз увядзення пошлін з боку Дональда Трампа

10.02.2026 / 08:47

Nashaniva.com

Мексіка прыпыніла пастаўкі нафты на Кубу на фоне пагроз увядзення пошлін з боку Дональда Трампа, аднак паабяцала і надалей накіроўваць на востраў гуманітарную дапамогу, заявіла прэзідэнт Клаўдыя Шэйнбаум, піша La Jornada.

Гавана. Фота: Sir Francis Canker / Getty Images 

«Мы будзем працягваць рабіць усе неабходныя дыпламатычныя крокі, каб паспрабаваць аднавіць пастаўкі нафты», — падкрэсліла яна падчас выступлення на прэс-брыфінгу.

Шэйнбаум адхіліла пагрозы Трампа ўвесці санкцыі супраць краін, якія пастаўляюць нафту на Кубу, назваўшы іх несправядлівымі і спаслаўшыся на негатыўныя гуманітарныя наступствы.

«Нельга шкодзіць народу толькі таму, што вы не згодныя з урадам. Гэта няправільна. У іх няма паліва для бальніц ці школ. Людзі пакутуюць», — сказала прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула