БЕЛ Ł РУС

Лыжніца Ганна Каралёва паўдзельнічае сёння ў спаборніцтвах на Алімпіядзе

10.02.2026 / 08:15

Nashaniva.com

Яна выступіць у кваліфікацыі спрынту класічным стылем, якая пачнецца а 11.15 па мінскім часе.

Фота: БелТА

У стартавым пратаколе — 89 спартсменак, для выхаду ў чвэрцьфінал неабходна трапіць у трыццатку найлепшых.

У гэтым сезоне Кубка свету Каралёва двойчы бегла класічныя спрынты, заняўшы 46‑е і 53‑е месцы. У суботу ў скіятлоне на 20 км Ганна заняла 34‑е месца.

У наступны чацвер Ганна возьме ўдзел у гонцы з раздзельным стартам.

Сёння таксама будуць разыграныя медалі ў каманднай эстафеце ў шорт-трэку, у слопстайле ў фрыстайле, пройдзе індывідуальная гонка ў мужчын у біятлоне, фінал слаламу ў горных лыжах у жанчын, фінал у змяшаных пар у кёрлінгу, фіналы ў санным спорце і фінал у скачках на лыжах з трампліна ў камандных спаборніцтвах.

Пасля трох дзён спаборніцтваў вяршыня медальнага заліку выглядае так

Olympics.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула