БЕЛ Ł РУС

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

15.02.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Пасля слоў Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі зашмат асвятлення на вуліцах, па ўсёй краіне пачалі яго змяншаць. А як выглядае Беларусь на фоне суседніх краін і Еўропы ў цэлым?

Начны здымак Зямлі за 9 студзеня. Фота: VIIRS/Suomi NPP platform/earth.nasa.gov

На начных здымках з космаса відаць, што Мінск асветлены больш ярка за Вільню, але менш ярка, чым Варшава і, асабліва, Масква.

А вось як выглядае ўся Еўропа:

Начны здымак Зямлі за 9 студзеня. Фота: VIIRS/Suomi NPP platform/earth.nasa.gov

Тут бачна, што Беларусь агулам на фоне Заходняй Еўропы асветленая даволі слаба, асабліва ў параўнанні з Італіяй ці Турцыяй.

Чытайце таксама:

Мінэнерга пра сітуацыю з асвятленнем: Усё будзе рэгулявацца ў залежнасці ад мясцовасці

«Бацька правільна зрабіў, цяпер больш праведнасці», «Фоты вырваныя з кантэксту». Як прапаганда апраўдвае адключэнне святла на вуліцах

«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах

Каментары да артыкула